БАЦЬКОЎСКІ КУТ

Дзе ножкі мае босыя ступалі,

Трава найбольш гаючая расце,

І на Купалле, быццам знічкі ўпалі,

Найпрыгажэй тут папараць цвіце!

 

І сонца тут ярчэй, і поўня свеціць,

І бліскавіц бліжэй няма, чым тут.

Спакон найдаражэйшы у Сусвеце

Асвечаны дажджом бацькоўскі кут.

 

І тут найсаладзейшыя суніцы,

І тут найлагаднейшая рака.

Ў мяне ў старонцы роднай не сініца,

А журавель калодзежны ў руках.

 

З паклонам ён і днём дастане зорку,

Што для мяне за пазухай трымаў.

Аднак жа і такой рабіны горкай

Нідзе на белым свеце больш няма.

 

Як да сябе вяртанне я святкую.

Мне босым, як малому, добра йсці.

І найдаўжэй зязюлька тут кукуе –

Нідзе такой зычлівай не знайсці.

                              

                                Станіслаў Валодзька

 

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ИЛЬЯНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ АГРАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ
 

80177176362
80177176362
Мы в соц. сетях: 
Ильянский Государственный Аграрный Колледж © 2018