Агульная задача педагогаў

 

    Дэлегацыя педагагічнага калектыву Ільянскага дзяржаўнага аграрнага каледжа прыняла ўдзел у абласной канферэнцыі педагагічных работнікаў у Дзяржынску

     Пачатак навучальнага года – свята блізкае і зразумелае людзям усіх узростаў. Першы вучэбны дзень – гэта кветкі, усмешкі, сустрэчы з сябрамі, а пачатак новага вучэбнага года – гэта яшчэ адзін крок у свет ведаў.

   Адукацыя ў сучасным свеце мае асаблівую каштоўнасць. Ствараюцца цікавыя адкрыцці, пастаянна ўдасканальваюцца тэхналогіі. Веды робяць чалавека больш моцным, мудрым, добрым, дапамагаюць пазнаваць таямніцы прыроды, адкрываць новыя ісціны і праводзіць навуковыя даследванні. І ні для каго не сакрэт, што іменна выхавацелі, настаўнікі, выкладчыкі – гэта тыя людзі, якія  па праву з’яўляюцца  праваднікамі для кожнага з нас на нялёгкім шляху спазнання ісціны.

    Традыцыйна  ў  канцы  летніх канікулаў  педагогі  збіраюцца, каб  абмеркаваць  пытанні  адукацыі, падвесці вынікі працы ў мінулым навучальным годзе  і спланаваць  асноўныя накірункі  адукацыйнага  працэса.  

   23 жніўня 2019 года дэлегацыя педагагічнага калектыва ўстановы адукацыі “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” пад кіраўніцтвам  выконваючага  абавязкі дырэктара Вашынка Г.П. прыняла ўдзел у  абласной  канферэнцыі педагагічных работнікаў «Кампетэнцыі будучага  для эфектыўнага развіцця Міншчыны» ў горадзе Дзяржынску.  

   У галоўным педагагічным форуме Мінскай вобласці ўдзельнічалі больш за тры тысячы чалавек: намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Руды С.В., старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ісачэнка А.М., намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Маркевіч І.С., начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі  Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Апраніч Т.В.,  начальнікі камітэтаў і упраўленняў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыня Дзяржынскага райвыканкама Арцюшкевіч Н. І., лідэры прафсаюзнага руху, педагогі вобласці, маладыя спецыялісты, ветэраны педагагічнай працы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, кіраўнікі прадпрыемстваў - заказчыкі кадраў.

     Выкладчыкі Ільянскага каледжа Смірноў Я. А., Кучко А. М.,     Буслаўская Т. І., Танюкевіч В. А. прадставілі  педагагічнай грамадскасці Мінскай вобласці вопыт эксперыментальнай  навукова- даследчай дзейнасці ў галіне ветэрынарынарнай медыцыны, ажыццяўляемай сумесна з навуковымі супрацоўнікамі УА “Віцебская дзяржаўная  акадэмія ветэрынарнай медыцыны”.

   Акрамя прысутнасці  на  плянарным паседжанні, працы на ўласнай інтэрактыўнай пляцоўцы, члены дэлегацыі мелі магчымасць у поўнай меры стаць удзельнікамі вялікага педагагічнага свята: наведалі  майстар-класы (па дэкаратыўна - прыкладным, спартыўным, кулінарным і іншых  накірунках), выставы, фотагалерэі, паглядзелі  выступленні навучэнцаў  па шматлікіх відах спорту, паўдзельнічалі  ў флэшмобах і  працы разнастайных майстэрняў.

     Асабліва ўзнёслы  настрой у педагогаў стварыў вялікі святочны канцэрт, які завяршыў педагагічны форум.

     Ад’язжаючы дадому, удзельнікі  канферэнцыі сталі  багацейшымі  не толькі на вялікую  колькасць прафесійных кантактаў, ідэй, эмоцый і добрага настрою.

     Каштоўным набыткам кожнага з нас сталі словы, якія  асабліва падкрэсліла ў сваім выступленні на ўрачыстым паседжанні Апраніч Таццяна Валянцінаўна: «Наша агульная  задача – садзейнічаць  якаснаму  змяненню  адукацыі  ў  адпаведнасці  з патрабаваннямі  часу».

Таццяна Іванаўна Буслаўская,

выкладчык, загадчык метадычнага кабінета

УА “Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж”



УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ИЛЬЯНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ АГРАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ
 

80177176362
80177176362
Ильянский государственный аграрный колледж © 2019