Разам працаваць – добра!

Вясёлым сонейкам радавала вока надвор’е на Ільяншчыне ў дзень рэспубліканскага суботніка. Гэта сведчанне таго, што упэўненае наступленне вясны “ шырокім фронтам” на нашай малой Радзіме, прынесла не толькі радасць жывой прыродзе, якая на нашых вачах абуджаецца ад зімовай спячкі, але і шмат бруду і смецця, якія пакінулі мы пасля зімы.

Зусім хутка на нашу зямлю ўладна ступіць май – асаблівы месяц, пазначаны вялікімі святамі, якія мы адзначаем 1 – га і 9 – га мая : Дзень Вясны і працы, Дзень Вялікай Перамогі. І гэта натуральна, што мы рыхтуем да сустрэчы гэтых свят не толькі нашы сэрцы і душы, але і вуліцы нашага аграгарадка, двары дамоў, у якіх жывём, тэрыторыі дзяржаўных устаноў, дзе працуем.

Штогод працоўны калектыў ЎА“Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” дружнай сям’ёй у дзень рэспубліканскага суботніка працуе на добраўпарадкаванні цэнтральнай вуліцы аг. Ілья і замацаваных за каледжам тэрыторый.

Так было і ў гэты раз. Зранку члены адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта, педагогі, работнікі бугалтэрыі , бібліятэкі, гаспадарчай службы і інтэрната каледжа сабраліся ў двары галоўнага корпуса, абмеркавалі арганізацыйныя пытанні, вызначалі месцы і аб’ём работы.

Адметнай рысай гэтага мерапрыемства стаў актыўны ўдзел у ім і ўзаемаразуменне ўсіх яго ўдзельнікаў. Пазітыўны настрой, гумар,жарты садзейнічалі прадукцыйнай працы: хтосьці бяліў дрэвы, хтосьці падмятаў тэрыторыю, хтосьці дабраўпарадкаваў клумбы. Найбольш адказная работа лягла на плечы нашых мужчын, якім давялося спілоўваць старыя дрэвы каля будынка галоўнага корпуса каледжа.

Премныя эмоцыі, пасільныя фізічныя нагрузкі, якія былі атрыманы на свежым паветры, і, нарэшце, задавальненне ад чысціні і парадку, якія сталі вынікам агульнай працы ўсяго калектыву - сведчанне таго, што мерапрыемства дасягнула тых мэт, якія ставіліся яго арганізатарамі.

Прыемна тое, што рука аб руку на суботніку працавалі разам члены прафсаюзнай арганізацыі, члены РГА “Белая Русь”, моладзь з ГА БРСМ.

 

 

 

На фотаздымках – цікавыя моманты суботніка ў Ільянскім дзяржаўным аграрным каледжы.

Шчырае дзякуй усім яго ўдзельнікам ад імя адміністрацыі і прафзаюзнага камітэта за актыўную жыццёвую пазіцыю і грамадзянскую самасвядомасць.

 

 

Старшыня прафсаюзнага камітэта

УА“Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж” А.А.Рысевец.

 

 

 

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

ИЛЬЯНСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ АГРАРНЫЙ КОЛЛЕДЖ
 

80177176362
80177176362
Мы в соц. сетях: 
Ильянский Государственный Аграрный Колледж © 2018